Gmail | |
---|---|
URL | mail.google.com (англ.) |
Камерцыйны | Так |
Тып сайта | сэрвіс электроннай пошты[d], сістэма электроннай пошты[d], анлайн-сэрвіс[d] і webmail[d] |
Рэгістрацыя | Абавязковая |
Мова(-ы) | некалькі моў[d] |
Мова праграмавання | JavaScript |
Уладальнік | |
Пачатак працы | 1 красавіка 2004[1] |
Бягучы статус | Актыўны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Gmail — бясплатны сэрвіс электроннай пошты ад Google. У першую чаргу, арыентаваны на працу праз браўзер, але таксама падтрымлівае пратаколы IMAP і POP3. Фінансава праект падтрымліваецца праз рэкламу, якая паказваецца на старонках веб-інтэрфейса. У Вялікабрытаніі і Германіі афіцыйная назва сэрвіса — Google Mail.
Gmail пачаў сваю працу 1 красавіка 2004 года ў якасці бэта-рэліза, рэгістрацыя працавала толькі праз запрашэнні. Мажлівасць атрымаць сваю скрыню з’явілася толькі 7 лютага 2007 года. Паводле стану на студзень 2019 года, Gmail кожны месяц карыстаюцца 2 мільярда людзей.
Пры запуску ў 2004 годзе Gmail прапанаваў 1 ГБ дыскавай прасторы для кожнага карыстальніка — значна больш, чым прапаноўвалі яго канкурэнты ў той час (ў большасці выпадкаў 2—4 мегабайты). Станам на 2023 год сэрвіс прапануе 15 ГБ бясплатнага сховішча для кожнага карыстальніка, якое падзелена паміж іншымі службамі Google, такімі як Google Drive і Google Photos.[2]
Інтэрфейс Gmail арыентаваны на камфортны пошук інфармацыі ў прасторы карыстальніка, а выгляд перапіскі больш падобны да інтэрнэт-форуму ці нават рэха-канферэнцыі. Gmail таксама з’яўляецца яскравым прыкладам выкарыстання Ajax-тэхналогій.